FAB 2026 — Фестываль анімацыі ў Берліне
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у выставачнай праграме FAB Dimensional у межах Festival of Animation Berlin 2026. Прымаюцца інсталяцыі і праекты з анімацыяй, якія нельга паказаць у класічным кінатэатры.
Прымаюцца наступныя фарматы прац:
- Відэаінсталяцыі
- Кінетычныя інсталяцыі
- VR / AR / immersive
- Projection mapping
- Інтэрактыўнае мастацтва
- Мультымедыйныя і прасторавыя анімацыйныя праекты.
*Праца завершана або на 90% гатовая. Можна падаваць ужо паказаныя праекты.
Прапануецца:
- Ганарар для выбраных удзельнікаў;
- Пакрыццё транспарціроўкі працы;
- Аплата дарогі і пражывання;
- Тэхнічная падтрымка пры мантажы;
- Акрэдытацыя на фестываль FAB 2026.
Звязаныя падзеі
FAB Pitch 2026 — пітчынг анімацыйных праектаў у распрацоўцы
Berlin
Прапануецца:
- Пітчынг перад прафесіянал(к)амі індустрыі
- Сустрэчы з прадзюсар(к)амі і аніматар(к)амі
- Варкшоп для падрыхтоўкі перад пітчам.
*Праект у распрацоўцы і мінімум 50% анімацыі.
Умовы:
- Падача бясплатная
- Калі праект адабраны — удзел 100 EUR
- 2 стыпендыі для студэнтаў/-к.