Фінансаванне для прафесійных мастакоў/-чак, культурных дзеячоў/-ак арганізацый у Паўночным і Балтыйскім рэгіёнах ад Nordic Culture Point
Гэта частка Nordic–Baltic Mobility Programme for Culture — праграмы, якая падтрымлівае прафесійную мабільнасць, абмен і доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж краінамі Поўначы і Балтыі.
Краіны-ўдзельніцы:
- Паўночны рэгіён: Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Аландскія астравы (Åland), Фарэрскія астравы, Грэнландыя
- Балтыйскі рэгіён: Эстонія, Латвія, Літва.
Кароткія паездкі — Mobility funding
Для каго: індывідуальныя прафесійныя мастакі/-чкі і культурныя дзеячы/-чкі з Паўночнага або Балтыйскага рэгіёну.
На што:
- Паездкі ў іншую краіну рэгіёну
- Удзел у выставах, канферэнцыях, варкшопах
- Даследчыя паездкі
- Гасцявыя выступы і прэзентацыі.
Працягласць да 14 дзён. Патрэбен ліст-запрашэнне.
Пакрываецца праезд і сутачныя.
Ддл: 18 верасня, 15:59 (па фінскім часе).
Кароткатэрміновыя сеткі (да 1 года) — Short-term network funding
Для каго: індывідуальныя заяўнікі/-цы і арганізацыі з мінімум 3 краін Паўночнага / Балтыйскага рэгіёну. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.
На што:
- Сустрэчы, варкшопы, канферэнцыі
- Абмен экспертызай і рэсурсамі
- Стварэнне платформы для будучых міжнародных праектаў.
Прапануецца да 20.000 EUR (да 70% бюджэту).
Ддл: 4 верасня.
Доўгатэрміновыя сеткі (да 3 гадоў) — Long-term network funding
Для каго: групы мінімум з 3 прафесійных партнёраў з Паўночнага / Балтыйскага рэгіёну. Сетка можа таксама ўключаць дадатковых партнёраў, якія не дзейнічаюць у гэтых краінах.
На што:
- Устойлівае міжнароднае супрацоўніцтва
- Развіццё структур, партнёрстваў, сумесных падыходаў
- Доўгатэрміновыя сеткі з выразнай стратэгіяй.
Прапануецца да 100.000 EUR (да 50% бюджэту).