Перайсці да асноўнага зместу

Фота і відэа-рэзідэнцыі Passage Residency + Passage Shorts

30 мая 2026, 2:00 CEST(мінуў)
Германія
5 000 EUR

Passage Residency і Passage Shorts — дзве розныя магчымасці ў межах Passage Art-Residency-Programme ад Polygona Kunstverein e.V. і KOBRA Cultural Network. Праграма працуе з культурным ландшафтам рэгіёна Вітэнберг у зямлі Саксонія-Ангальт і даследуе сувязі паміж індустрыяльнай спадчынай, архівамі, трансфармацыяй тэрыторый і сучасным выкарыстаннем былых прамысловых прастор.

Passage Residency — 4-тыднёвая рэзідэнцыя

Калі і дзе: кастрычнік 2026. Рэгіён Вітэнберг, Саксонія-Ангальт, Германія.

У 2026 годзе творцы будуць працаваць з адной з дзвюх тэм.

Тэма 1: Ferropolis
Праца з былой вугальнай электрастанцыяй Zschornewitz і Ferropolis Foundation for Industrial Heritage. Фокус — гісторыя вытворчасці энергіі, трансфармацыя індустрыяльных ландшафтаў і магчымыя будучыні постіндустрыяльных тэрыторый.

Тэма 2: Research Library of Reformation Studies Wittenberg (RFB)
Праца з бібліятэкай як архівам ведаў. У калекцыі RFB каля 230 000 тамоў, у тым ліку першыя выданні, рукапісы і гістарычныя тэксты перыяду Рэфармацыі. Фокус — вытворчасць ведаў, іх візуальнае прадстаўленне і сувязь паміж гістарычнымі, тэхнічнымі і экалагічнымі трансфармацыямі рэгіёна.

Працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, застаюцца ўласнасцю мастака(-чкі). Аўтарскія правы таксама захоўваюцца за аўтарам(-кай).

Прапануецца:

  • Пражыванне на 4 тыдні;
  • Грант 5 000 EUR;
  • Дадатковыя 1 000 EUR на часовы догляд за дзіцём, калі мастак(-чка) удзельнічае ў рэзідэнцыі з дзіцём;
  • Даследчая, арганізацыйная і куратарская падтрымка;
  • Тэхнічная падтрымка і дапамога з пытаннямі бяспекі для тэмы Ferropolis;
  • Падтрымка ад архіўных і бібліятэчных супрацоўнікаў(-ніц), куратарская экспертыза і ўводзіны ў калекцыі для тэмы RFB.

Важна: Дарога, лакальны транспарт, матэрыялы і выдаткі на жыццё аплачваюцца самастойна.


Passage Shorts — кароткая рэзідэнцыя

Passage Shorts — тыднёвая рэзідэнцыя для працы “ў полі” і фатаграфічнай дакументацыі сучаснага выкарыстання былой тэрыторыі адкрытай здабычы Golpa-Nord.

Фокус праграмы:

  • Трансфармацыя ландшафтаў пасля здабычы вугалю;
  • Сучаснае выкарыстанне індустрыяльнай спадчыны;
  • Сувязь паміж культурай, фестывальным жыццём і постіндустрыяльнымі тэрыторыямі;
  • Магчымасць працягнуць доўгатэрміновыя фотапраекты пра ландшафты пасля адкрытай здабычы.

Калі і дзе: 30 чэрвеня — 7 ліпеня 2026. Ferropolis, Gräfenhainichen, Саксонія-Ангальт, Германія
Праграма праходзіць падчас фестывалю splash! 2-4 ліпеня 2026.

Прапануецца:

  • Пражыванне на 1 тыдзень;
  • Квіток і photo pass на фестываль splash!;
  • Аднаразовы грант 1 000 EUR;
  • Арганізацыйная і змястоўная падтрымка на месцы.

Важна: Матэрыялы і іншыя дадатковыя выдаткі аплачваюцца мастаком(-чкай) самастойна. Працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, застаюцца ўласнасцю мастака(-чкі).