Перайсці да асноўнага зместу

Fucina Futura: рэзідэнцыя для творцаў у Італіі

20 жніўня 2026
12 красавіка — 12 траўня 2027
Marostica, Італія
Бясплатна

Fucina Futura — месячная мастацкая рэзідэнцыя ў Marostica, невялікім горадзе за гадзіну ад Венецыі. Праграма прапануе спакойны кантэкст для даследавання і працы ў цеснай сувязі з прыродай, мясцовай супольнасцю і культурнымі традыцыямі. Праграму вядуць візуальная мастачка Lavinia Xausa і куратарка Sofia Marcon з Futura Association.

Для каго: візуальныя мастакі(-чкі) і перформеры(-кі), якія легальна пражываюць у адной з краін Creative Europe, акрамя Італіі.

Падавацца могуць аўтары(-кі) розных дысцыплін, асабліва тыя, каму цікавыя:

  • Даследаванне месца і супольнасці;
  • Праца ў кантакце з прыродай;
  • Сувязь з лакальным кантэкстам;
  • Вялікія інсталяцыі або праекты, якім патрэбная прасторная майстэрня;
  • Публічны дыялог і супольныя фарматы.

Рэзідэнцыя праходзіць у двух месцах:

  • Доме, спраектаваным Elena Xausa — міжнародна вядомай ілюстратаркай, побач з гістарычным цэнтрам;
  • Майстэрні Fucina Ai Gorghi мастака Daniele Marcon, якая падыходзіць для працы з вялікімі інсталяцыямі.

Цэнтральная частка праграмы — публічнае “вяртанне” выніку супольнасці. Гэта можа быць:

  • Выстава;
  • Перформанс;
  • Варкшоп;
  • Паказ;
  • Размова;
  • Нефармальная прэзентацыя або сустрэча.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў прасторным супольным доме;
  • Доступ да майстэрні і працоўных прастор;
  • Штодзённая падтрымка на жыццёвыя выдаткі;
  • Пакрыццё дарожных выдаткаў.

Калі: 12 красавіка — 12 траўня 2027.

Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Culture Moves Europe.