Гадавая рэзідэнцыя пра мастацтва і новыя тэхналогіі Connected Minds Artist-in-Residence 2026/2027
Connected Minds Artist-in-Residence — гадавая рэзідэнцыя ад Sensorium: Centre for Digital Arts and Technology у партнёрстве з даследчай праграмай Connected Minds: Neural and Machine Systems for a Healthy, Just Society пры York University.
Прапанаваны праект павінен крытычна працаваць з этычнымі і сацыяльна-палітычнымі вымярэннямі новых тэхналогій і ўключаць абмен паміж трыма кірункамі Connected Minds: нейранавукі; інтэлектуальныя тэхналогіі; грамадства.
Для каго: мастакі(-чкі) і творчыя калектывы любых дысцыплін, якія працуюць з даследчай мастацкай практыкай і крытычна даследуюць этычныя, сацыяльныя і палітычныя аспекты новых, інтэлектуальных або дыскусійных тэхналогій.
Патрэбныя:
- Досвед публічнай прэзентацыі сваіх прац;
- Не менш за 2 гады досведу навучання або ментарскай падтрымкі мастакоў(-чак) на пачатку шляху;
- Гатоўнасць рэгулярна працаваць на месцы і супрацоўнічаць са студэнтамі(-камі) і даследчыкамі(-цамі).
Асабліва заахвочваюцца заяўкі ад карэнных мастакоў(-чак), прадстаўнікоў(-ц) іншых недастаткова прадстаўленых груп, а таксама праекты, прысвечаныя досведу супольнасцей, якія сутыкаюцца з сістэмнымі бар’ерамі.
У межах рэзідэнцыі ўдзельнік(-ца) будзе:
- Працаваць у даследчай прасторы York University мінімум 2 дні на тыдзень;
- Супрацоўнічаць са студэнтамі(-камі) і выкладчыкамі(-цамі) Connected Minds;
- Праводзіць варштаты, лекцыі, студыйныя або лабараторныя візіты;
- Прадстаўляць сваю працу на падзеях супольнасці Connected Minds;
- Наведаць студыю або лабараторыю Queen’s University;
- Падрыхтаваць серыю прац для публічнай выставы напрыканцы рэзідэнцыі.
Прапануецца:
- Стыпендыя 60 000 CAD + дадатковыя выплаты / benefits на адзін год — каля 37 200 EUR;
- Бюджэт 8 500 CAD на даследаванне, матэрыялы і працу з супольнасцямі — каля 5 270 EUR;
- Агульная даследчая прастора і арганізацыйная дапамога;
- Доступ да бібліятэк York University;
- Куратарская падтрымка фінальнай выставы;
- Фота- і відэадакументацыя выставы.
Для калектываў памер стыпендыі застаецца такім жа, як і для індывідуальнага(-ай) ўдзельніка(-цы).