Перайсці да асноўнага зместу

Трэвэл-грант на Indiecon 2026, фестываль незалежных выдавецтваў і кантэнт-мейкераў

28 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
4 — 6 верасня 2026
Hamburg, Германія
Бясплатна

Indiecon адкрывае набор на 6 International Travel Grants. Грант уключае ўдзел з уласным сталом на фестывалі і магчымасць выступіць у праграме канферэнцыі.

Для каго: выдавецтвы, калектывы, стваральнікі/-цы часопісаў, зінмэйкеры/-кі, аўтары/-кі анлайн праектаў (сайты, рассылкі, падкасты).

Заахвочваюцца ініцыятывы, якія працуюць з тэмамі палітычных, культурных і сацыяльных зменаў або эксперыментуюць з альтэрнатыўнымі эканамічнымі мадэлямі (калектывы, кааператывы, супольнасныя фарматы).

Прапануецца:

  • Стыпендыя + пакрыццё транспартных выдаткаў
  • Пражыванне (да 2 чалавек ад ініцыятывы, двухмесны нумар, 3-6 або 4-7 верасня 2026)
  • Выставачны стол (160×80 см)
  • Бясплатны ўдзел у фестывалі і канферэнцыі
  • Запрашэнне правесці публічную размову і варкшоп / roundtable
  • Лагістычная падтрымка
  • Сняданкі + ежа і напоі падчас фестывалю.