Гранты ад Nordic Culture Fund

Бясплатна

Project Funding — гэта грантавая праграма Nordic Culture Fund для падтрымкі сумесных мастацкіх і культурных праектаў, якія развіваюць супрацоўніцтва паміж краінамі Паўночнага рэгіёну (Nordic region). Да праектаў могуць далучацца і партнёры з іншых краін.

Для каго: мастакі/-чкі, культдзеячы/-кі, арганізацыі, калектывы, ініцыятывы.
Абавязковая ўмова — супольная праца партнёраў з мінімум дзвюх Nordic-краін.

Падтрымліваюць:

  • Развіццё і рэалізацыя новых культурных і мастацкіх праектаў
  • Міжкраінавыя сеткі і партнёрствы
  • Праекты з выразным інавацыйным складнікам

Прапануецца:

  • Да 500.000 DKK (≈ 67 000 EUR)
  • Мінімум 50% суфінансавання.

Ддл: 13 лютага, 23:59 (CET).

Opstart — праграма для тых, хто знаходзіцца на стадіі ідэі або ранняй распрацоўкі і хоча закласці трывалы падмурак для будучага Nordic-супрацоўніцтва.

Для каго: мастакі/-чкі, калектывы, арганізацыі, ініцыятывы. Мінімум два партнёры з розных Nordic-краін павінны быць ужо пацверджаныя.

Падтрымліваюць:
</b>• Распрацоўка ідэі

  • Партнёрскія сустрэчы і планаванне
  • Фармаванне будучых сетак і супрацы.

Прапануецца да 25.000 DKK (≈ 3 300 EUR).

Ддл: 22 траўня, 23:59 (CEST).