Перайсці да асноўнага зместу

Гранты на міжнародныя супольныя праекты ZMINA:Resilience

11 мая 2026, 0:59 (BY)
Бясплатна

IZOLYATSIA (Украіна) разам з партнёрамі запускае конкурс на супольныя мастацкія і культурныя праекты паміж Украінай і краінамі Creative Europe.

Праект павінен:

  • Быць сумесна створаны
  • Датычыцца тэмы resilience (устойлівасць)
  • Працягласць праекта да 7 месяцаў<b>
  • Уключаць мінімум 2 публічныя прэзентацыі (у кожнай краіне партнёраў).

Для каго: арганізацыі ў сферы культуры і мастацтва. Мінімум 2 партнёры з 2 краін. Абавязкова 1 партнёр з Украіны + 1 краіны Creative Europe.

Рэалізацыя: ліпень 2026 - студзень 2027.

Прапануецца грант да 25.000 EUR (да 90% бюджэту) на:

  • Ганарары (напрыклад, ~75 EUR/дзень)
  • Падарожжы (міжнародныя, лакальныя)
  • Пражыванне (~75 EUR/ноч)
  • Вытворчасць, арэнду, камунікацыю.

Q&A-сесія: 25 сакавіка (14:00 Kyiv / 13:00 CET)
Matchmaking-сесія для пошуку партнёраў: 31 сакавіка.