Гранты Visegrad Grants / Visegrad+ Grants / Strategic Grants ад Visegrad Fund
Грантавая праграма для падтрымкі міжнародных праектаў у сферах культуры, адукацыі, медыя, дэмакратыі, сацыяльнага развіцця, інавацый і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў краінах Вышэградскай групы V4 (Чэхія, Польшча, Славакія, Венгрыя) і за іх межамі.
Для каго: НДА і грамадскія арганізацыі; культурныя, адукацыйныя, даследчыя інстытуцыі; муніцыпалітэты і лакальныя ўлады; недзяржаўныя кампаніі (калі праект некамерцыйны).
Visegrad Grants
- Для праектаў з удзелам мінімум 3 краін V4
- Працягласць: да 18 месяцаў
- Пакрыццё: да 100% бюджэту (да 15% — адміністрацыйныя выдаткі)
- Грант: 25.000-35.000 EUR.
Visegrad+ Grants
- Для праектаў з удзелам краін Усходняга партнёрства (EaP) або Заходніх Балкан (WB)
- Фармат партнёрства: 3×V4 + 1×EaP / WB або 2×V4 + 2×EaP / WB (калі заяўнік з EaP)
- Працягласць: да 18 месяцаў
- Грант: звычайна 25.000-35.000 EUR.
Strategic Grants
- Абавязковы ўдзел усіх 4 краін V4
- Працягласць: 12-36 месяцаў
- Грант: звычайна 35.000-45.000 EUR
- Праекты павінны адпавядаць штогадовым стратэгічным прыярытэтам.
Тэматычныя напрамкі:
- Культура і агульная ідэнтычнасць
- Адукацыя і развіццё кампетэнцый
- Дэмакратычныя каштоўнасці і медыя
- Сацыяльнае развіццё
- Інавацыі і прадпрымальніцтва
- Публічная палітыка
- Экалогія, рэгіянальнае развіццё, турызм.
Ддл: 1 лютага / 1 чэрвеня / 1 кастрычніка, 12:00 (CET)