Перайсці да асноўнага зместу

Хакатон Democracy Hackathon ад Council of Europe

5 чэрвеня 2026, 14:00 CEST(мінуў)
17 — 19 чэрвеня 2026
Strasbourg, Францыя
Бясплатна
50 000 EUR

3-дзённы хакатон у Страсбургу для каманд, якія распрацоўваюць тэхналагічныя рашэнні для абароны дэмакратыі, правоў чалавека і барацьбы з анлайн-нянавісцю. Ён арганізаваны Council of Europe у межах New Democratic Pact for Europe і сумесна з No Hate Speech Week.

Для каго: каманды з 3–4 чалавек, якія жывуць у адной з 46 краін-чальцоў Council of Europe.

У камандзе павінны быць як мінімум тры ролі:

– technologist / back-end developer — чалавек, які працуе з тэхналогіямі, AI, NLP, data або распрацоўкай;
– democracy / policy expert — эксперт(-ка) у сферы дэмакратыі, правоў чалавека, палітыкі, права або грамадзянскай супольнасці;
– designer / idea innovator — UX/UI, front-end, дызайнер(-ка) або чалавек, які можа перакласці складаную ідэю ў зразумелы карыстальніцкі досвед.

Можна дадаць чацвёртага ўдзельніка(-цу). Гендарны баланс у камандах заахвочваецца.

Перад хакатонам адабраныя каманды пройдуць анлайн warm-up sessions 10–16 чэрвеня.

Чэленджы:

Privacy-preserving Hate Speech Detection
Распрацоўка рашэнняў, якія могуць выяўляць hate speech без шкоды для прыватнасці і без рызыкі re-identification або doxing.

Coordinated Inauthentic Behaviour Identification
Інструменты для выяўлення каардынаваных сетак і кампаній, якія распаўсюджваюць hate-based narratives, у тым ліку супраць жанчын-палітыкаў(-ынь) або актывістаў(-ак).

From reporting to response
Рашэнні, якія дапамагаюць ператвараць паведамленні пра online hate speech і gender-based violence ў структураваныя доказы для electoral commissions, trusted flaggers, platform integrity teams і іншых інстытуцыйных актараў.

Think out of the box
Ідэі, якія не толькі мадэруюць або выдаляюць шкодны кантэнт, але дапамагаюць папярэджваць, кантэкстуалізаваць, пераасэнсоўваць і змяняць сацыяльную дынаміку hate speech.

Прапануецца:

  • Пакрыццё дарогі і пражывання для 20 адабраных каманд;
  • Пражыванне на 4 ночы: з 16 да 20 чэрвеня 2026;
  • Харчаванне падчас афіцыйных гадзін хакатону ў Council of Europe venue;
  • Ментарская падтрымка да, падчас і пасля хакатону;
  • Падтрымка ад экспертаў(-ак) Technical University of Munich, University of Strasbourg, Democracy Reporting International і Institute for Strategic Dialogue;
  • Technical & Policy Starter Kit для адабраных каманд;
  • Microsoft grant у памеры 50 000 EUR, які будзе падзелены паміж камандамі-пераможцамі;
  • Post-event mentoring і падтрымка ў далейшай рэалізацыі рашэнняў.

Лакальны транспарт у Страсбургу, візы, страхоўкі і асабістыя выдаткі не пакрываюцца.