Хакатон практычных сацыяльных рашэнняў Civic Solutions Hackathon
Civic Solutions Hackathon — гэта 3-дзённы афлайн-хакатон у Варшаве ад SINGO, Imaguru і Цэнтра новых ідэй, дзе ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць у камандах над рашэннямі для актуальных праблем беларускага грамадства. Фокус — праекты, дзе AI і digital-інструменты могуць дапамагчы зрабіць складаныя працэсы больш простымі, зразумелымі і даступнымі.
Для каго: НДА, грамадзянскія ініцыятывы і сацыяльныя праекты, якія маюць задачу або праблему і шукаюць тэхналагічнае рашэнне.
Таксама ўдзельнічаць могуць IT-спецыялісты(-кі), дызайнеры(-кі), AI-спецыялісты(-кі), прадстаўнікі(-цы) медыя, актывісты(-кі), прадпрымальнікі(-цы), студэнты(-кі) і ўсе, хто мае ідэі і хоча дапамагчы беларускаму сообществу.
Можна прыйсці са сваёй ідэяй або без яе — каманды будуць фармавацца падчас хакатону.
У праграме:
- Знаёмства і старт ідэй;
- Фармаванне каманд;
- Выбар задачы або далучэнне да ўжо прапанаванай ідэі;
- Праца з AI- і digital-інструментамі для даследаванняў, кантэнту, аўтаматызацыі і стварэння простых сэрвісаў;
- Падтрымка ментараў(-ак);
- Фінальная прэзентацыя праектаў.
Прапануецца:
- Магчымасць знайсці каманду, партнёраў і экспертаў/-ак
- Тры найбольш перспектыўныя праекты атрымаюць далейшае ментарскае суправаджэнне
- Дапамога ў пошуку партнёраў, донараў і рэсурсаў для рэалізацыі
- Для ўдзельнікаў/-ц з іншых краін магчыма кампенсацыя дарогі і пражывання.
Умовы лагістыкі:
- Пражыванне можа быць забяспечана на 2 ночы, з 5 да 7 чэрвеня, у двухмесных нумарах
- Магчыма кампенсацыя транспартных выдаткаў да 120 EUR у абодва бакі
- Кампенсуюцца толькі выдаткі на праезд эканом-класам.
Зарэгістравацца: