Hidden Narratives — конкурс на ўдзел у выставе
Galeria Promocyjna пры Staromiejski Dom Kultury ў Варшаве запрашае людзей беларускага паходжання падавацца на ўдзел у выставе Hidden Narratives / Схаваныя наратывы / Ukryte Narracje. Выстава адкрыецца ў верасні 2026 года і будзе прысвечаная схаваным асабістым гісторыям, а таксама індывідуальнаму і калектыўнаму досведу, якія часта застаюцца нябачнымі або непрагаворанымі.
Куратарка выставы — Sasha Velichko.
Прапануецца:
- Удзел у групавой выставе;
- Фінансавая падтрымка 2 000 PLN брута / каля 470 EUR для адабраных канцэпцый;
- Куратарская падтрымка;
- Тэхнічная і арганізацыйная падтрымка;
- Вытворчая і прома падтрымка.
Сума падтрымкі ўключае ганарар і ліцэнзію на прэзентацыю прац. З аўтарамі(-камі) адабраных праектаў будуць падпісаныя дамовы.
Важна:
У рэгламенце ёсць неадназначнасць: у раздзеле пра адбор пазначана, што арганізатар абвесціць 6 пераможных праектаў, а ў фінансавым раздзеле — што падтрымку атрымаюць 2 адабраныя канцэпцыі. Лепш удакладніць гэта ў арганізатараў перад падачай.