Influss 2026: даследчая рэзідэнцыя на Мальце
Influss 2026: даследчая рэзідэнцыя | Мальта
→ Culture Directorate Malta запрашае мастакоў/-чак і творцаў на рэзідэнцыю Inflüss, арыентаваную на даследаванне, эксперымент і ўзаемадзеянне з культурным кантэкстам Мальты.
Для каго: мастакі/-чкі і творцыі з досведам ад 2 гадоў у галінах архітэктура / культурная спадчына / дызайн / мода / літаратура / музыка / перфарматыўныя і візуальныя мастацтвы. Толькі індывідуальныя заяўкі.
Калі: 31 жніўня - 30 верасня 2026 / 15 кастрычніка - 15 лістапада 2026 (адна з сесій).
Прапануецца:
- Грант да 5000 EUR (усё ўключана)
- Пералёты (economy)
- Пражыванне
- Сутачныя 35 EUR / дзень
- Ганарар
- Вытворчы / даследчы бюджэт
- Падтрымка лакальных калабарацый.
Ддл: 21 красавіка.