Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!»
Інкубатар «Публікуй! Камунікуй!» — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні. Праграма разлічаная на праекты ў розных фарматах, якія хочуць ствараць якасную журналістыку, развіваць сваё медыя і добра разумеюць, што цікава людзям у Беларусі. На рэалізацыю праекта адводзіцца паўгода.
Для каго: беларускія медыяпраекты ў выгнанні, якія ствараюць кантэнт найперш для аўдыторыі ўнутры Беларусі. Падавацца могуць як ужо існыя праекты, якім не больш за 3 гады, так і новыя ініцыятывы, якія толькі плануюць запуск.
У камандзе павінна быць не менш за 3 чалавекі. Асабліва вітаюцца жаночыя каманды, праекты з жанчынамі-лідаркамі і праекты для жаночай аўдыторыі.
Умовы ўдзелу:
- Усе ўдзельнікі(-цы) каманды павінны знаходзіцца па-за межамі Беларусі на момант падачы заяўкі і рэалізацыі праекта;
- У межах інкубатара трэба стварыць не менш за 10 публікацый і падтрымліваць рэгулярны тэмп працы.
Прапануецца фінансавая падтрымка да 3 400 EUR на праект.
Арганізатары: Беларуская асацыяцыя журналістаў і The Free Media Center.