Вакансія Каардынатар праграмы эка-сертыфікацыі для SHIFT CULTURE
Цяперашні каардынатар (Culture for Climate Scotland) завяршае сваю ролю пасля 2026. SHIFT CULTURE шукае арганізацыю, гатовую ўзяць на сябе наступны этап кансалідацыі і росту праграмы.
Ад новага каардынатара чакаецца бачанне ўстойлівай і інклюзіўнай фінансавай мадэлі на 2027-2029.
Для каго: юрыдычныя асобы (арганізацыі) з досведам у культурным сектары, міжнароднай каардынацыі і / або эка-сертыфікацыі; з магчымасцю весці фінансавую і адміністрацыйную каардынацыю.
Працоўная мова — англійская.
Абавязкі:
- Развіццё і абнаўленне эка-сертыфікацыйнай схемы і гайдлайнаў
- Каардынацыя аўдыту і сертыфікацыі
- Развіццё peer-to-peer навучання, варкшопаў і трэнінгаў
- Камунікацыя і пашырэнне сеткі
- Фінансавае і арганізацыйнае кіраванне супольнасцю.
Q&A-сесіі: 18 і 20 лютага.