Перайсці да асноўнага зместу

КінаКружок з рэжысёрам Андрэем Палупанавым

2 — 30 красавіка 2026(адбылося)
Prastora, Warsaw, Польшча
70 PLN

Кінарэжысёр і адукатар у кіно Андрэй Палупанаў запрашае на творчую лабараторыю ўсіх, хто любіць кіно і хоча разабрацца, як яно працуе знутры. За адзін вечар у крэатыўнай групе вы зможаце разабраць выразны прыём з вялікага кіно (Таранціна, Андэрсан, Хічкок і інш.) і адразу спрабуеце паўтарыць яго, здымаючы на камеру тэлефона.

Па чацвяргах, 19:00-21:00.

Кошт: 70 PLN за 1 занятак / 250 PLN за 4.

Фармат сустрэч:

  • 45 хв. — прагляд і аналіз прыёму на прыкладах культавых фільмаў (Хічкок, Таранціна, Нолан і інш.)
  • 45 хв. — практыка ў міні-групах: здымка кароткіх эцюдаў на смартфоны
  • 30 хв. — прагляд і абмеркаванне без «добра/дрэнна», толькі падтрымка і абмен досведам.

Расклад

ЛЮТЫ

19 лютага Здымка адным кадрам (Long Take)

Мастацтва ўнутрыкадравага мантажу. Як правесці гледача праз лакацыю без адзінай склейкі.

26 лютагаСвятло і цень. Нямецкі экспрэсіянізм і нуар

Псіхалогія ценю: як стварыць таямніцу і драму з дапамогай аднаго ліхтарыка.

САКАВІК

5 сакавікаПсіхалогія ракурсу (Camera Angles & Perspective)

Як вугал здымкі ператварае героя ў нікчэмнага няўдачніка або небяспечнага дыктатара без адзінага слова.

12 сакавікаШлях героя (The Hero’s Journey)

Асвойваем структуру Pixar і «Зорных войнаў», каб укладваць эпічныя сюжэты ў фармат кароткіх відэа.

19 сакавікаАсяроддзе як апавядальнік (Environmental Storytelling)

Вучымся ў Фінчэра і «Шэрлака»: як беспарадак або стэрыльнасць у пакоі раскрываюць характар героя лепш за любыя дыялогі.

26 сакавікаМінімалізм і дыялог (Deadman Style)

Разбіраем стыль Джыма Джармуша: як стварыць атмасферу і гумар, калі два чалавекі проста п’юць каву і маўчаць.

КРАСАВІК

2 красавікаАрхітэктура позірку (Leading Lines & Symmetry)

Робімся «пастухамі ўвагі» гледача, выкарыстоўваючы накіроўныя лініі Кубрыка і казачную сіметрыю Уэса Андэрсана.

9 красавікаРэжысура не-актораў (Directing Non-Actors)

Тэхнікі працы з людзьмі ў кадры: замяняем наігрыш канкрэтным фізічным дзеяннем і здымаем страх перад камерай.

16 красавікаМастацтва падтэксту (Subtext)

Вучымся здымаць сцэны, дзе героі гавораць пра надвор’е, а глядач адчувае смяротную пагрозу, як у Таранціна.

23 красавікаВонг Карвай: адзінота і шкло (Dirty Frame & Reflection)

Ствараем магію ганконгскага кіно, здымаючы праз адлюстраванні, акварыумы і каляровае святло — для эфекту падглядвання.

30 красавікаКасцюм і трансфармацыя (Costume Design & Character Arc)

Адзенне як драматургія: паказваем унутраную эвалюцыю героя праз змену стылю, колеру і дэталяў — без словаў.

ТРАВЕНЬ

7 траўняВізуальная камедыя (Visual Comedy & Timing)

Разбіраем прыёмы Эдгара Райта: як рэзкі мантаж і гук ператвараюць заварванне гарбаты ў эпічны экшн.

14 траўняДраматургія рэчаў (Chekhov’s Gun & MacGuffin)

Як зрабіць звычайную валізу або флэшку самым жаданым аб’ектам ва ўсім фільме.

21 траўняПсіхалогія пустэчы і мастацтва «Ма» (Negative Space & Ma)

Парушаем правілы кампазіцыі і спасцігаем японскую філасофію «Ма», выкарыстоўваючы пустату ў кадры для стварэння напружання і значнай цішыні.

28 траўняАнатомія страху (Suspense vs Surprise)

Вывучаем метад Хічкока: розніца паміж раптоўным спалохам і пакутлівым чаканнем непазбежнага.