Перайсці да асноўнага зместу

Коўч-трэнінгі па публічных выступах ад Аляксея Бурносенкі

5 — 19 чэрвеня 2026
Warsaw, Польшча
30 PLN

Музей Вольнай Беларусі запрашае на тры коўч-трэнінгі па публічных выступах ад Аляксея Бурносенкі —сертыфікаванага коўча і прафесійнага бізнес-трэнера з 25-гадовым досведам. Заняткі пройдуць 5, 12 і 19 чэрвеня ў Варшаве. Пажаданы данат — 30 PLN за занятак.

Падчас заняткаў удзельнікі(-цы) будуць працаваць з пабудовай прамовы, увагай аўдыторыі, мовай цела, голасам, а таксама спосабамі распазнаваць маніпуляцыі і рэагаваць на іх у складаных размовах.

Пра трэнера:
Аляксей Бурносенка — трэнер з 25-гадовым досведам, сертыфікаваны коўч і прафесійны бізнес-трэнер. Працаваў тэатральным рэжысёрам і выкладчыкам акцёрскага майстэрства, трэніраваў спікераў(-к) TEDx у Беларусі і Варшаве, рыхтаваў незалежных кандыдатаў(-к) да парламенцкай кампаніі 2019 года, а ў 2020 годзе — Святлану Ціханоўскую.

Праграма:

  • 5 чэрвеня, 18:00 — «Майстэрства прамовы»
    Як будаваць выступ, утрымліваць увагу слухачоў(-ак) і пераканаўча даносіць свае ідэі.
  • 12 чэрвеня, 18:00 — «Мова цела публічнага спікера»
    Пра жэсты, позу, голас і тое, як невербальная камунікацыя ўплывае на ўспрыманне вашых слоў.
  • 19 чэрвеня, 18:00 — «Чорная рыторыка і абарона ад маніпуляцый»
    Як распазнаваць маніпулятыўныя прыёмы і ўпэўнена рэагаваць у складаных размовах і дыскусіях.

Дзе: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава, Польшча.

Пажаданы данат — 30 PLN / каля 7 EUR за занятак.