Конкурс для арганізацый, якія хочуць прымаць мастакоў/-чак і культурных прафесіяналаў/-к у межах міжнародных рэзідэнцый ад Culture Moves Europe

Бясплатна
8 чэрв — 7 чэрв

Для каго: юрыдычныя асобы (НДА, фонды, культурныя інстытуцыі, кампаніі, самазанятыя і інш.) зарэгістраваныя ў краінах Creative Europe, якія працуюць у адной з сфер: архітэктура, культурная спадчына, дызайн і фэшн-дызайн, літаратура, музыка, сцэнічныя мастацтвы, візуальнае_мастацтва.

З магчымасцю прыняць ад 1 да 5 культурных прафесіяналаў/-к з іншай краіны Creative Europe.

Пра фармат рэзідэнцыі:

  • Праект мусіць адпавядаць мінімум двум мэтам: даследаваць, вучыцца, ствараць, наладжваць сувязі або трансфармаваць
  • Абавязковая наяўнасць ментара/-кі
  • Пражыванне і працоўная прастора забяспечваюцца прымаючым бокам
  • Рэзідэнцыя праходзіць у краіне, дзе зарэгістравана арганізацыя.

Рэалізацыя рэзідэнцый: з 8 чэрвеня 2026 да 7 чэрвеня 2027.

Прапануецца:

  • Фінансаванне рэзідэнцый працягласцю 21–90 дзён
  • Грант для прымаючай арганізацыі: 50 EUR у дзень за кожнага рэзідэнта/- re
  • Для кожнага ўдзельніка/-цы: стыпендыя 30 EUR / дзень + дарожныя выдаткі 400 EUR або 800 EUR (у залежнасці ад адлегласці)
  • Дадатковыя надбаўкі: за экалагічныя падарожжы, візы, сям’ю, а таксама падтрымка даступнасці.