Конкурс для гібрыдных і лічбавых мастацкіх праектаў Ambivalences 2026 | Францыя

Бясплатна

Ambivalences падтрымлівае мастацкія праекты, якія працуюць з новымі формамі выразнасці, спалучаюць розныя мастацкія дысцыпліны або крытычна асэнсоўваюць лічбавыя інструменты і практыкі, у тым ліку ШІ.

Праграма рэалізуецца ў межах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва трох рэгіёнаў Францыі: Брэтань, Нармандыя і Пэі-дэ-ла-Луар.

Праект мусіць мець сувязь з адным або некалькімі з трох рэгіёнаў (партнёры, рэзідэнцыі, лакальныя рэсурсы — нават на этапе ідэі).

Для каго: прафесійныя мастакі/-чкі і калектывы, якія жывуць у Еўропе і маюць пацверджаную мастацкую практыку (адзін або некалькі ўжо рэалізаваных праектаў з падтрымкай культурных інстытуцый).

Дысцыпліны: візуальнае_мастацтва, фатаграфія, відэа, дызайн, рамёствы, музыка, саўнд_арт, танец, перформанс, тэатр і сумежныя гібрыдныя фарматы.

Стадыя праекта: распрацоўка / прататып (прадукцыя яшчэ не павінна пачынацца).

Прапануецца:

  • Co-production грант ад 10.000 да 30.000 EUR
  • Мастацкая, тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка
  • Дапамога з партнёрствамі і дыстрыбуцыяй
  • Магчымасць паказу праектаў у трох рэгіёнах з 2027.