Конкурс на ўдзел для харэографаў/-к у International Platform for Choreographers у межах Quinzena de Dança de Almada 2026 | Партугалія

Бясплатна
1 — 3 кастрычніка

Companhia de Dança de Almada абвяшчае конкурс на ўдзел у International Platform for Choreographers, якая адбудзецца 1-3 кастрычніка 2026 у межах 34-га Міжнароднага фестывалю танца Quinzena de Dança de Almada (25.09-11.10.2026).

Для каго: прафесійныя харэографы/-кі і танцавальныя кампаніі. Прымаюцца толькі contemporary dance працы працягласцю да 20 хвілін (даўжэйшыя трэба адаптаваць).

Можна падаць да 2 прапановаў ад аднаго заяўніка/-цы.

Прапануецца:

  • Паказ працы ў Альмадзе (1-3 кастрычніка 2026) у агульнай праграме Платформы
  • Тэхнічная падтрымка і сцэнічная пляцоўка (з базавым святлом, да 10 light cues)
  • Запрашэнне на ўсе падзеі Платформы: перформансы, дыскусіі, сустрэчы з прамоўтар(к)амі
  • Для ўдзельнікаў/-ц па-за межамі Лісабонскай агламерацыі: пражыванне і харчаванне на 3 дні (да 4 чалавек на праект) + трансфер з аэрапорта (пры пэўных умовах).