Конкурс для маладых беларускіх лідараў на ўдзел у Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў' 2026

25 сакавіка 2026, 23:59 CET(мінуў)
Польшча, Францыя, Літва
100 EUR

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) разам з Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026.

Школа ўваходзіць у міжнародную сетку Schools of Political Studies — платформу дыялогу паміж прадстаўнік/цамі грамадзянскай супольнасці, палітыкі, акадэміі і экспертаў/-к з больш як 20 краін Еўропы і суседніх рэгіёнаў.

Тэма праграмы 2026 — роля Беларусі ў зменлівым рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскія працэсы, канфлікты і досвед дэмакратычных трансфармацый.

Навучанне складаецца з трох сесій у краінах ЕС і міжсесійнай каманднай працы:

  • 23-25 красавіка — першая сесія, Вільнюс
  • 28-30 траўня — другая сесія, Варшава
  • 17-18 верасня — трэцяя сесія (месца будзе абвешчана пазней)
  • 4-6 лістапада — фінал праграмы на World Forum for Democracy, Страсбург.

Трэба мець магчымасць падарожнічаць у краіны ЕС (шэнгенская віза або від на жыхарства).

Пра праграму:

Гэта гадавая адукацыйная і лідарская праграма, якая спалучае лекцыі, дыскусіі, практычныя фарматы і камандную працу.

Удзельнікі/-цы будуць:

  • Аналізаваць палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне
  • Працаваць з міжнароднымі эксперт(к)амі
  • Удзельнічаць у сімуляцыях і сцэнарным аналізе
  • Распрацоўваць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты
  • Атрымліваць ментарскую падтрымку.

Прапануецца:

  • Транспарт, пражыванне і харчаванне падчас сесій
  • Удзельнікі/-цы, якія паспяхова завершаць праграму, атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.

Удзельнікі/-цы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак — 100 EUR.