Конкурс для праектаў па экалагічным маніторынгу
CitiObs і Distributed Design Platform у супрацоўніцтве з Fab Lab Barcelona запрашаюць творцаў з любой краіны распрацаваць і рэалізаваць мастацкія або ўдзельніцкія праекты, звязаныя з экалагічным маніторынгам. Да 5 адабраных праектаў атрымаюць аплату да 3 000 EUR, а вынікі будуць прадстаўленыя на платформе Distributed Design і выставе ў Fab Lab Barcelona.
Праграма падтрымлівае творчыя праекты, якія дапамагаюць супольнасцям удзельнічаць у назіранні за навакольным асяроддзем і асэнсоўваць экалагічныя праблемы не толькі як тэхнічныя, але і як сацыяльныя, культурныя і палітычныя пытанні.
Гэта не грантавая праграма ў звычайным сэнсе: адабраныя ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць як знешнія выканаўцы(-цы) паслуг і заключаць дамову з праектам CitiObs.
Для каго: мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), творцы, студыі, калектывы і культурныя арганізацыі з любой краіны.
Што трэба будзе зрабіць:
- Распрацаваць і рэалізаваць творчую інтэрвенцыю або мастацкі праект, звязаны з мэтамі CitiObs;
- Супрацоўнічаць з партнёрамі праекта падчас распрацоўкі і ўдакладнення працы;
- Задакументаваць працэс праз тэксты, візуальныя матэрыялы і кароткія справаздачы.
Дакладны аб’ём працы, тэрміны і вынікі будуць вызначаныя ў дамове з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі).
Прапануецца:
- Аплата да 3 000 EUR за рэалізацыю праекта (5 праектаў);
- Магчымасць уключыць у бюджэт вытворчыя і дарожныя выдаткі, калі яны актуальныя і загадзя ўзгодненыя;
- Публікацыя рэалізаванай працы на Distributed Design Platform;
- Прадстаўленне праекта на выставе CitiObs у Fab Lab Barcelona.
Дадаткова да 10 праектаў, якія не атрымаюць фінансаванне, могуць быць запрошаныя да публікацыі на сайце Distributed Design Platform і прадстаўленыя ў камунікацыйных каналах CitiObs.
Важна:
- Адабраныя ўдзельнікі(-цы) павінны мець магчымасць заключыць дамову на аказанне паслуг і выставіць рахунак у адпаведнасці з патрабаваннямі праекта ЕС.
Перыяд заключэння і рэалізацыі дамоваў: 1 ліпеня — 31 кастрычніка 2026 года.
Фінальны вынік павінен быць рэалізаваны да 30 верасня 2026 года.