Конкурс дуэтаў RIDCC 2026 | Нідэрланды
Rotterdam International Duet Choreography Competition (RIDCC) адкрывае прыём заявак на конкурс харэаграфічных дуэтаў. Фестываль пройдзе 17-20 чэрвеня 2026 у Ратэрдаме.
Для каго: харэографы/-кі і танцоры/-кі ўсіх стыляў танца. Прымаюцца толькі дуэты (2 чалавекі на сцэне). Працягласць працы: 7-12 хвілін. Прэм’ера не раней за сакавік 2022.
Праграма:
- Паўфіналы 18-19 чэрвеня 2026
- Фінал 20 чэрвеня 2026 (Theater Zuidplein, Ратэрдам)
- Абавязковы ўдзел у майстар-класах і прафесійнай праграме 17-20 чэрвеня.
Прапануецца:
- Пражыванне (гатэль з сняданкам) для ўдзельнікаў/-ц
- Кампенсацыя дарогі: у межах Еўропы да 250 EUR на чалавека і па-за Еўропай да 300 EUR (<5000 км) або да 500 EUR (>5000 км)
- Удзел у міжнароднай сетцы танцавальных інстытуцый
- Магчымасць выйграць XL Production Award — стварэнне поўнаметражнай пастаноўкі з Scapino Ballet Rotterdam; Partner Awards ад міжнародных кампаній; Audience Award.