Конкурс і падтрымка для харэографаў і харэографак — Twain_direzioniAltre Award 2026 | Італія

Бясплатна
18 красавіка, 1:59 CEST

Twain Dance Production Center запрашае падаваць заяўкі на конкурс direzioniAltre, дзе вы зможаце прадставіць свой праект, трапіць на рэзідэнцыю (10 дзён у 2027), атрымаць вытворчую падтрымку і магчымасці для паказаў.

Для каго: харэографы/-кі і аўтары/-кі contemporary dance з Італіі і іншых краін Еўропы (да 36 гадоў).

  • Праекты contemporary dance (у стадыі распрацоўкі, без прэм’еры)
  • У выпадку калектыву — 2/3 удзельнікаў да 40 гадоў.

Прапануецца:

  • Фінансавая падтрымка ~1500 - 7000 EUR
  • Пражыванне і пакрыццё выдаткаў для фіналістаў/-к
  • Прэзентацыя ў фармаце 5-15 хв. на фестывалі (22-23 жніўня 2026, Італія)
  • Паказ перад прафесійным журы + адкрытая прэзентацыя.
  • Дадатковыя паказы (Twain сезон, Mirabilia Festival і інш.)
  • Магчымасці для далейшых рэзідэнцый і фестываляў.

Ддл: 17 красавіка, 23:59.