Перайсці да асноўнага зместу

Міні-гранты на публічныя навуковыя мерапрыемствы

SScholars for Belarus
1 сакавіка 2026, 23:59 CET(мінуў)
Беларусь
Бясплатна
7 000 EUR

Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на конкурс міні-грантаў на правядзенне публічных навуковых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў: канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, варкшопаў і інш.

Для каго: арганізатары і арганізатаркі публічных навуковых мерапрыемстваў (без тэматычных абмежаванняў).

Фармат мерапрыемстваў: афлайн або гібрыдны (перавага).

Тэрмін рэалізацыі: усе мерапрыемствы павінны адбыцца да 31 кастрычніка 2026.

Максімальны бюджэт заяўкі да 7000 EUR.