Конкурс на даследчую прапанову пра стан украінскага рамеснага сектара ва ўмовах вайны Ukrainian Crafts in Times of Crisis: Situation Analysis and Policy Proposals ад European Crafts Alliance (ECA)

Бясплатна

Для каго: даследчыкі/-цы і даследчыя каманды, кансультанты/-кі, аналітыкі з досведам у сферы культуры, рамёстваў, культурнай палітыкі, працы з супольнасцямі ў крызісных / постканфліктных кантэкстах.

Фармат: кантракт на падрыхтоўку аналітычнага даследавання + практычных рэкамендацый.

Тэрміны рэалізацыі: сакавік - ліпень 2026; фінальны даклад да 31 ліпеня 2026.

Задача даследавання:

  • Прааналізаваць, як вайна паўплывала на ўкраінскіх рамеснікаў/-ц унутры Украіны і за мяжой
  • Зафіксаваць умовы працы, доступ да рынкаў, матэрыялаў, дабрабыту і ментальнага здароўя
  • Выявіць патрэбы, бар’еры і ўстойлівыя практыкі
  • Падрыхтаваць Resilience Toolkit — практычныя рэкамендацыі для прафесійнай устойлівасці рамеснікаў/-ц у крызісных умовах.

Бюджэт да 9500 EUR (без VAT) на ўвесь кантракт.