Конкурс на ўдзел у выставачнай праграме Bærum Kunsthall у 2027
Падчас кожнага выставачнага перыяду ў Kunsthall адбываецца да трох асобных выставаў у трох залах. Інстытуцыя факусуецца на актуальным сучасным мастацтве і асабліва падтрымлівае творцаў з Паўночных і Балтыйскіх краін.
Для каго: візуальныя мастакі і мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія маюць сувязь з Паўночнымі або Балтыйскімі краінамі. Можна падавацца індывідуальна або дуэтам.
Не разглядаюцца:
- Мастакі, якія мелі сола-выставу ў Bærum Kunsthall за апошнія 2 гады;
- Праекты або працы, якія ўжо былі паказаныя ў Oslo і Усходняй Нарвегіі за апошнія два гады.
Прапануецца:
- Выставачная прастора ў Bærum Kunsthall у 2027
- Ганарар
- Асобны ганарар за artist talk
- Невялікая кампенсацыя транспартных выдаткаў
- Падтрымка каманды Kunsthall падчас падрыхтоўкі выставы.