Конкурс на выданне навуковых манаграфій Фінансаванне для беларускіх даследчыкаў у гуманітарных навуках
Title — BE
Конкурс на выданне навуковых манаграфій ад Scholars for Belarus і Skaryna Press
Subtitle — BE
Поўнае фінансаванне выдання 2–3 навуковых манаграфій у сферы сацыяльных і гуманітарных навук для беларускіх даследчыкаў(-ц).
Slugkonkurs-na-vydannie-navukovych-manahrafij-2026
Excerpt — BE
Scholars for Belarus by akno e.V. і выдавецтва Skaryna Press абвяшчаюць конкурс на поўнае фінансаванне выдання навуковых манаграфій. Праграма адкрытая для беларускіх даследчыкаў(-ц) незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства. Асабліва заахвочваюцца маладыя навукоўцы(-цы), якія хочуць апублікаваць першую кнігу або доктарскую дысертацыю.
Content — BE
Для каго:
Беларускія даследчыкі(-цы) незалежна ад краіны пражывання і грамадзянства.
Конкурс адкрыты для аўтараў(-ак), якія працуюць у сферы сацыяльных і гуманітарных навук і маюць завершаны арыгінальны рукапіс манаграфіі на беларускай або англійскай мове.
Асабліва заахвочваюцца да ўдзелу маладыя навукоўцы(-цы), якія хацелі б апублікаваць першую кнігу або доктарскую дысертацыю.
Фармат:
Праект Scholars for Belarus by akno e.V. і выдавецтва Skaryna Press абвяшчаюць конкурс на поўнае фінансаванне выдання навуковых манаграфій.
Мэта конкурсу — падтрымаць выданне новых даследчых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках, арыентаваных як на шырокую грамадскую, так і на акадэмічную аўдыторыю.
Будуць падтрыманыя 2–3 найлепшыя манаграфіі.
Прапануецца:
Арганізатары пакрыюць выдаткі на:
– Рэдагаванне;
– Карэктуру;
– Вёрстку;
– Друк абраных манаграфій.
Выданне будзе ажыццяўляцца выдавецтвам Skaryna Press.
Умовы:
– Аўтар(-ка) не атрымлівае ганарару і не нясе фінансавых абавязкаў;
– Пасля перадачы цалкам завершанага рукапісу выдавецтву аўтар(-ка) не ўдзельнічае ў выдавецкім працэсе, які бярэ на сябе выдавецтва;
– Падача заяўкі азначае згоду аўтара(-кі) з умовамі праграмы;
– Рашэнне пра падтрымку прымае рэдкалегія выдавецтва Skaryna Press незалежна ад Scholars for Belarus by akno e.V.;
– Арганізатары не прадастаўляюць падрабязнага абгрунтавання рашэння па кожнай заяўцы.
Для падачы патрэбны:
– CV — навуковае рэзюмэ са спісам публікацый;
– Анатацыя — кароткае апісанне манаграфіі да 1 старонкі: тэма, метадалогія, асноўныя вынікі;
– Абгрунтаванне актуальнасці — да 1 старонкі: чаму гэта даследаванне важна надрукаваць цяпер і хто яго мэтавая аўдыторыя;
– Поўны рукапіс — завершаны тэкст манаграфіі на беларускай або англійскай мове ў фармаце PDF.
Праца павінна быць арыгінальнай і не апублікаванай раней.
Важна:
Пры выяўленні плагіяту або іншых парушэнняў аўтарскага права арганізатары пакідаюць за сабой права адклікаць рашэнне аб падтрымцы.
Усе аўтары і аўтаркі працы павінны быць указаныя ў тэксце рукапісу.
Адбор:
Усе заяўкі разгледзіць рэдкалегія выдавецтва Skaryna Press.
Тэрміны:
– Дэдлайн падачы заявак: 30 ліпеня 2026 года;
– Абвяшчэнне вынікаў: 31 жніўня 2026 года.
Дэдлайн:
30 ліпеня 2026 года
Арганізатары:
Scholars for Belarus by akno e.V. і Skaryna Press
Кантакт:
[pm@scholarsforbelarus.org](mailto:pm@scholarsforbelarus.org)
https://scholarsforbelarus.org/projects/konkurs-na-vydanne-navukovyh-managrafij/