Конкурс у галіне медыя- і лічбавага мастацтва Prix Ars Electronica 2026 | Лінц, Аўстрыя

Бясплатна

Prix Ars Electronica — міжнародны конкурс, які з 1987 года адзначае мастацкія праекты ў сферы медыя-арту, лічбавых тэхналогій, інтэрактыўных і сацыяльна арыентаваных практык. Пераможцы атрымліваюць узнагароду Golden Nica, грашовы прыз і ўдзел у Ars Electronica Festival 2026.

Катэгорыі 2026:

  • New Animation Art — эксперыментальная анімацыя
  • Digital Humanity — мастацкія і сацыяльныя праекты пра лічбавае грамадства
  • Interactive Art + — інтэрактыўныя, даследчыя і перфарматыўныя формы
  • u19 – create your world — для ўдзельнікаў/-ц да 19 гадоў, якія жывуць у Аўстрыі.

Адзін праект на адну катэгорыю, але можна падаваць некалькі праектаў.

Прапануецца:

  • Golden Nica + да 10.000 EUR у кожнай асноўнай катэгорыі
  • Публічная прэзентацыя праектаў
  • Удзел у Ars Electronica Festival (9-13 верасня 2026) у Лінцы
  • Міжнародная бачнасць і прафесійныя кантакты.

Адзін і той жа праект можна дадаткова падаць на:

  • S+T+ARTS Prize 2026 (прыз 20.000 EUR)
  • AI for Social Impact Initiative (сацыяльныя і гуманітарныя праекты з ШІ).