Конкурс тэкстаў для публікацыі ў часопісе i-D Creative Writing Competition
Конкурс для аўтараў(-ак) 18+ з ЗША, Вялікабрытаніі і рэгіёна EMEA: пераможцы атрымаюць 500 USD і публікацыю ў друкаваным выпуску i-D.
Можна падаць працу ў адной з чатырох катэгорый:
- Fiction — кароткія апавяданні на любую тэму;
- Non-fiction — асабістыя эсэ, мемуары, культурныя назіранні і іншыя тэксты, заснаваныя на рэальным досведзе;
- Experimental — паэзія, гібрыдныя тэксты, фрагментаваная проза і формы, якія не ўпісваюцца ў звыклыя жанры;
- Drama — фрагменты сцэнарыяў, сцэны, маналогі і іншыя драматургічныя тэксты.
Журы:
– Fiction — Chris Kraus;
– Non-fiction — Cat Marnell;
– Experimental — Julio Torres;
– Drama — Jeremy O. Harris.
Прапануецца:
- Публікацыя ў Fall 2026 issue i-D;
- Грашовая прэмія 500 USD.