Курс па лідарстве для беларусак SheLeads
Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае ў першую чаргу беларусак, якія жывуць у Варшаве*, далучыцца да афлайн-курса SheLeads.
Калі: 31 студзеня, 7 лютага і 21 лютага (суботы), 10:00-16:00.
На курсе вы зможаце:
- Асэнсаваць гендарныя стэрэатыпы, пераадолець сіндром самазванкі і ўбачыць свае моцныя бакі
- Развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі
- Будаваць сувязі і знаходзіць узаемную падтрымку ў досведзе вымушанай міграцыі
- Распрацаваць ідэі ўласных праектаў для сваіх супольнасцяў (НДА або сацыяльны бізнес).
Фармат:
- Тры адукацыйныя трэнінгі па суботах з вегетарыянскім харчаваннем і перапынкамі
- Самастойная праца над ідэямі праектаў з падтрымкай ментарак
- Нефармальныя сустрэчы з жанчынамі-лідаркамі на тэмы, важныя для мігрантак (юрыдычныя, моўныя, інтэграцыйныя і інш.). Тэмы і спікеркі будуць вызначацца разам з удзельніцамі.
*Кампенсацыя праезду з іншых гарадоў не прадугледжана, але ўдзел магчымы пры самастойным даездзе.