Летняя рэзідэнцыя Schöhsee Artist Residency 2026

Бясплатна
31 ліп — 30 жн

Для каго: мастакі/-чкі любога ўзросту і стадыі кар’еры, асабліва вітаюцца заяўкі з інтарэсам да тэмаў чалавек і прырода, вясковае і гарадское.

Калі: 1-31 жніўня.

Дзе: Плён, Паўночная Германія (рэгіён азёраў). 2 хвіліны пешшу да возера і лесу. 10 хвілін да крам і цэнтра горада.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 800 EUR
  • Кампенсацыя дарогі да 200 EUR
  • Бясплатнае пражыванне ў эка tiny house ў садзе. Прыватная вулічная кухня + магчымасць карыстацца агульнай кухняй
  • Доступ да студыі
  • Магчымыя сустрэчы з мясцовай супольнасцю і візіт на выставу NordArt.

*Без візавай падтрымкі.