Перайсці да асноўнага зместу

Літаратурная рэзідэнцыя Greenway у доме Агаты Крысці(у рамках сеткі UNESCO Cities of Literature)

1 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
25 верасня — 16 кастрычніка 2026
Вялікабрытанія
Бясплатна

Greenway Residency — літаратурная рэзідэнцыя ў доме Агаты Крысці ў Дэвоне, якая прапануе аўтар(к)ам з сеткі UNESCO Cities of Literature час і прастору для працы над новымі тэкстамі і абмену з іншымі пісьменнік/цамі.

Для каго: пісьменнікі, якія жывуць або працуюць у адным з UNESCO Cities of Literature па-за Вялікабрытаніяй, маюць мінімум адну апублікаваную кнігу на англійскай (арыгінал або пераклад) і 2+ кнігі на сваёй мове, працуюць у жанрах фікшн / паэзія, nature writing, дзіцячая літаратура; валодаюць англійскай мовай.

Калі: 25 верасня - 16 кастрычніка 2026.

Прапануецца:

  • 2 тыдні ў Greenway (дом Агаты Крысці, National Trust)
  • 1 тыдзень у Exeter
  • Асобны пакой і працоўная прастора
  • Авіяквіткі з горада ўдзельніка/-цы і мясцовыя паездкі
  • Сустрэчы з мясцовай літаратурнай супольнасцю.