Літаратурная рэзідэнцыя — Wonju UNESCO City of Literature Residency 2026
8-тыднёвая літаратурная рэзідэнцыя ў Toji Cultural Centre для пісьменнікаў і пісьменніц, звязаных з сеткай UNESCO Cities of Literature.
Падавацца могуць пісьменнікі(-цы), паэты(-кі), аўтары(-кі) і літаратары(-кі), якія маюць сувязь з адным з гарадоў сеткі Cities of Literature, мінімум 5 гадоў досведу ў creative writing, хаця б адну апублікаваную працу на англійскай, карэйскай або ў перакладзе, валодаюць англійскай або карэйскай на ўзроўні Upper-Intermediate+ і цікавяцца карэйскай культурай і літаратурай.
Прапануецца:
- Авіяквіткі туды-назад
- Трансфер у дні прыезду і ад’езду
- Пражыванне з працоўнай прасторай
- Харчаванне
- Асобны пакой для пісьма
- Магчымасць удзелу ў Wonju Literature Month Festival
- Удзел у мясцовых літаратурных падзеях, інтэрв’ю, сустрэчах і фестывалях.