Літаратурная рэзідэнцыя Writer in the Park
Рэзідэнцыя для літаратурных творцаў у ціхай прасторы ў цэнтральным парку Любляны з магчымасцю засяродзіцца на пісьме і, пры жаданні, уключыцца ў мясцовае літаратурнае жыццё.
Для каго: аўтары/-кі, якія маюць сувязь з іншай UNESCO City of Literature (жылі, працавалі, публікаваліся, супрацоўнічалі і г.д.) з мінімум адной апублікаванай кнігай мастацкай літаратуры (проза, паэзія або драма). Усе жанры вітаюцца.
Калі: 1-30 красавіка 2026 або 1-30 лістапада 2026.
Прапануецца:
- Грант + дарога: 1250 EUR (брута)
- Асобная, цалкам абсталяваная кватэра з міні-кухняй у Švicarija / Swisshouse
- Аплачаны мясцовы транспарт і трансфер з аэрапорта
- Знаёмства з літаратурнай сцэнай Любляны, кантакты з рэдактар(к)амі, перакладчык/цамі, аўтар(к)амі
- Магчымасць публічных чытанняў / сустрэч.
*Медыцынская страхоўка, харчаванне за кошт удзельніка(-цы).