Рэзідэнцыя Masaha Residency Cycle 11 ад Misk Art Institute
Masaha Residency — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак у цэнтры Эр-Рыяда, скіраваная на даследаванне ролі творчасці і асабістага сведчання ў сучасным свеце.
Для каго: візуальныя мастакі з розных дысцыплін, якія маюць мінімум 3 гады мастацкага досведу і/або не менш за 3 гады выставачнай практыкі.
Калі: 3 траўня - 25 ліпеня 2026.
Тэма цыклу: The Witness and the Trace (Сведка і след). Пра тое, што застаецца пасля падзеі: жэсты, сляды, фрагменты, памяць — матэрыяльная і лічбавая.
Структура праграмы:
- Штотыднёвыя ментарскія сесіі
- Праца над мастацкім праектам
- Даследчыя паездкі па культурных і гістарычных месцах Эр-Рыяда;
- Open studios і публічныя адукацыйныя фарматы
- Нетворкінг з мясцовай і міжнароднай арт-супольнасцю
- Крытычныя сесіі з запрошанымі эксперт(к)амі
- Фінальная групавая выстава (фінансуецца арганізатарам).
Прапануецца:
- Час і прастора для даследавання
- Прыватная студыя;
- Ментарская і экспертная падтрымка
- Вытворчы бюджэт
- Авіяквіткі туды-назад у Эр-Рыяд
- Візы ў Саудаўскую Аравію;
- Пражыванне (для тых, хто не жыве ў Эр-Рыядзе).