Перайсці да асноўнага зместу

Мастацкая даследчая рэзідэнцыя Meeting Point

1 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
20 верасня — 20 кастрычніка 2026
City of Zagreb, Харватыя
Бясплатна
2 000 EUR

Museum of Contemporary Art Zagreb запрашае мастакоў і мастачак на месячную рэзідэнцыю, прысвечаную даследаванню кліматычнага крызісу, супольных рэсурсаў і ролі музея ў гарадской і сацыяльнай экасістэме.

Праграма з’яўляецца часткай праекта Meeting Point і міжнароднай ініцыятывы Museum of the Commons сеткі L’Internationale.

Для каго: мастакі/-чкі і даследчыкі/-цы мастацкіх практык, якія працуюць з тэмамі кліматычнага крызісу і экалогіі, супольных рэсурсаў і прасторы, адносін паміж музеем, горадам і мясцовай супольнасцю, сацыяльна ангажаваных або даследчых мастацкіх практык.

Прапануецца:

  • 1-месячная рэзідэнцыя ў музеі сучаснага мастацтва
  • Ганарар 1500 EUR
  • Кампенсацыя дарогі да 500 EUR
  • Пражыванне ў музеі
  • Куратарская падтрымка і суправаджэнне каманды праекта
  • Кантакты з мясцовымі ініцыятывамі і супольнасцямі
  • Вытворчая падтрымка і доступ да рэсурсаў музея.