Перайсці да асноўнага зместу

MedSEA — рэзідэнцыя для творцаў у Міжземнамор’і

5 чэрвеня 2026, 23:59 CEST(мінуў)
Larnaca, Кіпр, Туніс
Бясплатна

MedSEA — Socially Engaged Arts in the Mediterranean Area — еўрапейскі праект, які падтрымлівае мастацкія практыкі, што непасрэдна працуюць з супольнасцямі, тэрыторыямі і сацыяльнымі зменамі ў Міжземнаморскім рэгіёне.

Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) ва ўзросце ад 18 гадоў, якія легальна пражываюць у краінах, дапушчаных да ўдзелу ў Creative Europe Programme.

Праграма адкрытая для тых, хто ўжо працуе або хоча працаваць з participatory і socially engaged artistic practices: візуальнымі мастацтвамі, перфарматыўнымі практыкамі, міждысцыплінарнымі фарматамі, інтэрвенцыямі ў публічнай прасторы і праектамі, звязанымі з супольнасцямі.

Этапы праграмы:

  • Падрыхтоўка і capacity-building;
  • Вэбінары і варштаты пра community-based artistic practices, устойлівасць і дызайн культурных праектаў;
  • 4-тыднёвая рэзідэнцыя;
  • Fieldwork і co-creation з мясцовымі супольнасцямі;
  • Прэзентацыя вынікаў у межах фестываляў.

Рэзідэнцыі і фестывалі:

  1. Ларнака, Кіпр — Mahallart Festival
    Рэзідэнцыя: 5 кастрычніка — 1 лістапада 2026
    Фестываль: 26 кастрычніка — 1 лістапада 2026.
  2. Сфакс, Туніс — Hors-Lits Festival
    Рэзідэнцыя: 5 красавіка — 2 траўня 2027
    Фестываль: 26 красавіка — 2 траўня 2027.

Прапануецца:

  • Пакрыццё дарожных выдаткаў;
  • Пражыванне;
  • Ганарар;
  • Ментарская падтрымка;
  • Доступ да міжнароднай сеткі мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-к);
  • Удзел у навучальнай і рэзідэнцыйнай праграме;
  • Прэзентацыя прац у межах Mahallart Festival або Hors-Lits Festival.

Арганізатары: Праект рэалізуецца кансорцыумам арганізацый: Larnaka 2030 (Кіпр), Al Badil (Туніс), Liv.in.g (Італія) і Busart (Грэцыя). Праект суфінансуецца Creative Europe Programme of the European Union.