Перайсці да асноўнага зместу

Ментарская анлайн-праграма EMMpower 2.0 ад European Music Managers Alliance (EMMA)

28 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
1 сакавіка — 31 снежня 2026
Анлайн
Бясплатна

EMMA адкрывае набор ментараў і менці ў праграму EMMpower 2.0 на 2026. Праграма (сакавік-снежань 2026) падтрымлівае музычных менеджараў праз доўгатэрміновае ментарства, варкшопы і прафесійную сетку па ўсёй Еўропе.

Для каго:

  • Менці: музычныя_мэнаджары/-кі на пачатку і сярэдзіне кар’еры
  • Ментары: дасведчаныя мэнаджары/-кі з мінімум 7 гадамі досведу.

Якія жывуць і працуюць у Еўропе (уключна з Вялікабрытаніяй).

Прапануецца для менці:

  • 12 гадзін індывідуальнага ментарства
  • 5 варкшопаў з міжнароднымі эксперт(к)амі
  • 3 peer-to-peer сесіі
  • 3 агульныя сустрэчы (Kick-off, Midpoint, Wrap-up)
  • Распрацоўка ўласнай стратэгіі развіцця
  • Доступ да пан-еўрапейскай супольнасці EMMA.

Прапануецца для ментараў/-к:

  • Ганарар 2500 EUR
  • Навучанне ментарскім кампетэнцыям
  • Супервізія і міжнародная сетка кантактаў.