Месячная рэзідэнцыя для куратараў у Хельсінкі
Helsinki International Artist Programme (HIAP) і Frame Contemporary Art Finland адкрылі набор на Helsinki International Curatorial Programme (HICP) 2026.
Для каго: куратары, якія працуюць па-за межамі Фінляндыі і маюць 2-3 гады прафесійнага куратарскага досведу (інстытуцыйна або незалежна).
Прапануецца:
- Пражыванне і працоўная прастора ў HIAP Suomenlinna (UNESCO-выспа, 15 хвілін ад цэнтра Хельсінкі)
- Грант 1200 EUR
- Дарожны грант (заахвочваецца наземнае падарожжа)
- Індывідуальная падтрымка і нетворкінг ад HIAP і Frame.