Staromiejski Dom Kultury абвяшчае набор праектаў SYTUACJE у межах Праграмы ўзмацнення варшаўскіх кадраў культуры | Варшава, Польшча

Бясплатна
1 крас — 31 снеж

Для каго: фізічныя асобы; арганізацыі; нефармальныя групы. Калі праект рэалізуе некалькі чалавек, неабходна пазначыць аднаго каардынатара/-ку для кантакту з SDK.

Рэалізацыя: з 1 красавіка да канца 2026 года (адзін — вясной, другі — восенню).

Аўдыторыя праектаў: супрацоўнікі і супрацоўніцы варшаўскіх устаноў культуры (бібліятэкі, тэатры, музеі, дамы культуры).

Фармат праектаў:

  • 1 або максімум 2 падзеі
  • Абавязкова з актыўным удзелам аўдыторыі (не толькі лекцыя ці паказ)
  • Некамерцыйныя і бясплатныя для ўдзельнікаў/-ц
  • Могуць быць як новыя, так і ўжо раней рэалізаваныя фарматы, калі яны адпавядаюць мэце праграмы.

Прапануецца:

  • Грант 5000 PLN брута (толькі ганарар; дадатковыя матэрыялы не пакрываюцца);
  • Арганізацыйная, тэхнічная і прома-падтрымка
  • Прастора SDK (або іншая лакацыя ў Варшаве — па ўзгадненні)
  • Базавае абсталяванне (сталы, крэслы, праектар, фліпчарт, канцылярскія матэрыялы)
  • Падтрымка ў наборы ўдзельнікаў.

Этапы адбору:

  • I этап: адбор 5 канцэпцый
  • II этап: анлайн-размовы (12 і 16-17 сакавіка, 10:00-15:00);
  • Фінальна будуць абраныя 2 праекты.