Перайсці да асноўнага зместу

Навучальная праграма для культурных работнікаў/-ц да 35 гадоў Lights On 2026: Reimagining Democracy | Фінляндыя

23 студзеня 2026, 23:59 CET(мінуў)
4 — 8 мая 2026(адбылося)
Бясплатна

Навучальная праграма і стажыроўка для маладых культурных работнікаў і работніц, якія працуюць з супольнасцямі, удзелам і дэмакратычнымі практыкамі ў культуры.

Для каго: культурных і сацыякультурных работнікаў/-ц да 35 гадоў; для тых, хто працуе ў культурных цэнтрах, НДА, арт-прасторах, супольнасных ініцыятывах. Важна мець падтрымку ад арганізацыі, дзе вы працуеце.
Калі: 4-8 траўня 2026 + абмен з партнёрскай арганізацыяй летам-восенню 2026.

Праграма:

  • 5 дзён навучання ў Тампэрэ (Фінляндыя)
  • Размовы і практыка пра тое, як культура і творчасць могуць: аб’ядноўваць людзей; падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасці; дапамагаць працаваць з рознымі поглядамі і канфліктамі
  • Варкшопы, сустрэчы, наведванне мясцовых ініцыятываў
  • 7 дзён абмену з іншай еўрапейскай арганізацыяй.

Прапануецца:

  • Навучанне, пражыванне і харчаванне падчас семінара
  • Дарога: для арганізацый-чальцоў сеткі ENCC — пакрываецца; для нечальцоў — за кошт вашай арганізацыі
  • Частка выдаткаў на абмен таксама пакрываецца.

Q&A-сесія: 15 студзеня, 15:00 (CET).