Перайсці да асноўнага зместу

Open Muzej — даследчая лабараторыя пра беларускае мастацтва 2015-2025

OOpen Muzej
5 чэрвеня 2026, 1:00 (BY)(мінуў)
Анлайн
Бясплатна

«Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015–2025» — даследчая анлайн-лабараторыя ад Open Muzej, прысвечаная мэпінгу заўважных імёнаў, падзеяў, практык і феноменаў найноўшага беларускага мастацтва. Удзельнікі(-цы) будуць разам абмяркоўваць тэарэтычныя рамкі, працаваць з матэрыяламі, удзельнічаць у калектыўным мэпінгу і пісаць аналітычныя або крытычныя тэксты для будучага зборніка.

Для каго: крытыкі(-ні), куратары(-кі), мастацтвазнаўцы і даследчыкі(-цы), якія працуюць з сучасным беларускім мастацтвам.

Магчымыя тэарэтычныя рамкі:

  • Гарызантальная гісторыя мастацтва;
  • Ддэкаланіяльныя падыходы;
  • Архіў як практыка;
  • Дэканструкцыя мастацкіх наратываў;
  • Гендарная тэорыя;
  • Транснацыянальнасць і дыяспара.

У праграме:

  • 6 анлайн-семінараў з міжнароднымі экспертамі(-камі);
  • 2 анлайн-сесіі калектыўнага мэпінгу феноменаў і імёнаў беларускага мастацтва 2015-2025 гадоў;
  • 6 сесій групавой працы над тэкстамі;
  • Афлайн-сустрэча / канферэнцыя ў Варшаве ў лістападзе 2026 года — неабавязковая, але пажаданая.

Сустрэчы будуць праходзіць анлайн прыкладна раз на тыдзень з чэрвеня па жнівень 2026 года, з 18:00 да 20:00 па мінскім часе.

Вынік удзелу:

  • Тэкст аб’ёмам 15 000–18 000 знакаў;
  • Магчымасць публікацыі ў зборніку;
  • Ганарар за апублікаваны тэкст;
  • Удзел у канферэнцыі ў Варшаве.

Фінальныя тэксты трэба падрыхтаваць да верасня 2026 года.