Праграма CultTech Lab' 2026
CultTech Lab — праграма, дзе творцы, даследчыкі і спецыялісты ў сферы тэхналогій разам распрацоўваюць праекты на скрыжаванні культуры і тэхналогій. Праграма ўключае ментарства, развіццё ідэі, вытворчасць праекта і прэзентацыю на CultTech Summit.
Тэмы на 2026:
Трэк 1 — Сучасная класічная музыка: разуменне праз гейміфікацыю.
Распрацоўка інтэрактыўных і гейміфікаваных фарматаў, якія дапамагаюць слухач(к)ам адкрыць сучасную класічную музыку.
Трэк 2 — Памяць і ідэнтычнасць: аднаўленне сувязі праз штучны інтэлект.
Мастацкае даследаванне памяці і культурнай ідэнтычнасці праз ШІ — у лічбавых, перфарматыўных і прасторавых праектах.
Фармат праграмы:
School Phase (анлайн) — 25 красавіка - 20 чэрвеня 2026.
- Ментарства ад куратараў/-к і экспертаў/-к
- Развіццё ідэі і праектнага плана
Studio Phase (гібрыд) — 26 чэрвеня - 1 лістапада 2026.
- Вытворчасць праекта
- Грант
- Падтрымка прадзюсара/-кі.
Showcase (афлайн) — 4-5 лістапада 2026.
- Прэзентацыя праекта на CultTech Summit.
Прапануецца:
- Ментарская падтрымка і экспертыза
- Production grants для выбраных праектаў
- Studio Camp (дарога і пражыванне аплачваюцца)
- Магчымасць паказаць праект на CultTech Summit
- Доступ да міжнароднай сеткі CultTech
- Гадавое сяброўства ў CultTech Association
- Сертыфікат удзелу.
Кошт: удзел у School phase 450 EUR за каманду. Магчымыя participation grants (да 100% пакрыцця).
Ддл: 9 красавіка.