Перайсці да асноўнага зместу

Праграма для куратараў/-к на пачатку кар’еры Emerging Curators Platform 2026

16 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
1 красавіка — 30 верасня 2026
Vilnius, Літва
Бясплатна
500 EUR

Emerging Curators Platform (ECP) ад SODAS 2123 адкрывае набор у 6-месячную праграму. Тэма 2026 — Materials and Materiality: пра матэрыяльнасць твораў, іх палітычны, паэтычны і гістарычны сэнс і пра тое, як матэрыял фармуе выставу, прастору і куратарскую мову.

Для каго: куратары/-кі на пачатку кар’еры і ўсе, хто цікавіцца сучаснай куратарскай практыкай, з інтарэсам да эксперыментальных фарматаў, даследавання і працы з выставамі. Без жорсткіх патрабаванняў да досведу — важныя ідэя і матывацыя.

Калі: красавік - верасень 2026.

Прапануецца:

  • Ганарар 500 EUR
  • Індывідуальныя кансультацыі і ментарства
  • Паездкі ў майстэрні і арт-прасторы
  • Сустрэчы з маста(ч)камі, куратар(к)амі і культурнымі прафесіянал(к)амі
  • Публічныя дыскусіі і варкшопы
  • Рэалізацыя ўласных куратарскіх праектаў і выставаў у прасторы SODAS 2123
  • Вытворчы бюджэт на выставы
  • Тэхнічная і камунікацыйная падтрымка