Праграма для прафесіяналаў у сферы сучаснага цырка і вулічных мастацтваў BOUNCE 2026
BOUNCE арыентаваная на развіццё прафесійных і арганізацыйных кампетэнцый, разумення fair practices і ўмоў працы ў сектары, доўгатэрміновых ініцыятываў і інфраструктур.
Для каго: прафесіяналы сучаснага цырка і вулічных мастацтваў з 4-10 гадамі прафесійнага досведу, якія жывуць (пажадана) у краінах Creative Europe.
Прыклады праектаў, якія падыходзяць:
- Куратарства і праграмы фестываляў;
- Рэдакцыйныя і медыя-праекты (print альбо digital);
- Распрацоўка праграм культурных цэнтраў;
- Лабараторыі, сімпозіумы, хакатоны;
- Рэзідэнцыйныя праграмы і г.д.
Ключавыя сустрэчы:
- Старт 22-23 чэрвеня 2026 — Circostrada Annual General Meeting (Sibiu, Румынія);
- Фінальная сустрэча кастрычнік 2027 (Туніс).