Перайсці да асноўнага зместу

Tandem Tanz NRW 2026/2027

30 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
1 верасня 2026 — 31 ліпеня 2027
Германія
Бясплатна
1 800 EUR

Tandem Tanz NRW — праграма павышэння кваліфікацыі танцораў, харэографаў, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў і прафесіяналак у галіне танцу і педагогаў для сумеснай працы з дзецьмі і падлеткамі.

Удзельнікі/-цы працуюць у тандэмах (танцор/-ка ці харэограф/-ка + педагог/-іня) і разам распрацоўваюць танцавальны праект для школьнай групы.

Для каго: танцоры, харэографы, педагогі.

  • Танцоры/-кі і харэографы/-кі: з актыўнай мастацкай практыкай, з педагагічным досведам або без яго, гатовыя працаваць з дзецьмі і моладдзю ў партысіпатыўным фармаце.
  • Настаўнікі/-цы і супрацоўнікі/-цы школ (NRW, Германія): працуюць у школе з групай або класам, могуць рэалізаваць творчы праект у межах навучання, досвед у танцы не абавязковы.

Калі ў вас яшчэ няма тандэму, арганізатары дапамогуць знайсці партнёра/-ку.

Праграма доўжыцца на працягу навучальнага года і ўключае:

  • 6 навучальных модуляў (двухдзённыя сустрэчы): верасень 2026 — Кёльн, лістапад 2026 — Кёльн, люты 2027 — Эсэн, красавік 2027 — Эсэн, чэрвень 2027 — Дзюсельдорф + фінальная прэзентацыя праекта — ліпень 2027
  • Распрацоўку і рэалізацыю праекта ў школе (каля 30 гадзін)
  • Прафесійную падтрымку і ментарства
  • Доступ да анлайн-платформы з матэрыяламі
  • Сертыфікат Tandem Tanz.

Асноўныя метады працы: сумеснае выкладанне (team teaching), імправізацыя, харэаграфічная праца з дзецьмі і моладдзю, партысіпатыўныя адукацыйныя практыкі.

Прапануецца:

  • Для танцораў/-к і харэографаў/-к: аплата практычнага праекта: 60 EUR за гадзіну (мінімум 30 гадзін), не менш за 1800 EUR за праект, новыя прафесійныя кантакты і досвед працы ў школе.
  • Для педагогаў/-інь: бясплатная праграма навучання, творчы праект і выступленне для сваёй групы або класа.