Перайсці да асноўнага зместу

Праграма для крэатыўных прадзюсараў ад Factory International × EUNIC

9 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
14 красавіка — 5 ліпеня 2026
Manchester, Вялікабрытанія
Анлайн
Бясплатна

Праграма скіраваная на доўгатэрміновыя культурніцкія партнёрствы паміж прафесіяналамі ў Вялікабрытаніі і краінах ЕС, абмен практыкамі і ведамі паміж прадзюсарамі ў сферы міждысцыплінарнага мастацтва.

Калі: анлайн-сустрэчы 14 красавіка, 12 траўня 2026, 9 чэрвеня, верасень; афлайн-праграма ў Манчэстэры 25 чэрвеня - 5 ліпеня.

Для каго: крэатыўныя прадзюсары, куратары, праграмныя менеджары, фестывальныя дырэктары/-кі і прадзюсары/-кі праграм з мінімум 3 гадамі прафесійнага досведу. Павінны быць грамадзян(к)амі або легальнымі рэзідэнт(к)амі адной з краін: Аўстрыя, Кіпр, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Венгрыя, Ірландыя, Літва, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Швецыя.

Прапануецца:

  • Удзел у праграме ў Манчэстэры (5 дзён)
  • Нетворкінг з брытанскімі і еўрапейскімі прадзюсар(к)амі
  • Наведванне падзей і перформансаў у Aviva Studios
  • Сустрэчы з мясцовымі маста(ч)камі і арганізацыямі
  • Поўнае пакрыццё выдаткаў: дарога, пражыванне, сутачныя, візавыя выдаткі (ETA).