Перайсці да асноўнага зместу

Праграма State Library Victoria Fellowships' 2027

6 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
7 красавіка 2026, 0:00 CEST(адбылося)
Melbourne, Аўстралія
Бясплатна
9 000 EUR

Мельбурнская бібліятэка State Library Victoria прымае заяўкі ад даследчыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і творцаў. Праграма падтрымлівае новыя даследаванні і творчыя праекты, натхнёныя калекцыямі, прасторамі і грамадскай роляй бібліятэкі.

Па шчырасці, праграма, у асноўным, для тых, хто жыве ў Аўстраліі і мае права там працаваць. Аднак, ёсць выключэнні:

  • Для UNESCO Cities of Literature — можна падавацца з іншых гарадоў сеткі
  • У рамках праграмы England in the Early Modern period — адкрыта для міжнародных заяўнікаў.

Перыяд: 1 жніўня 2026 - 30 чэрвеня 2027.

Тры праграмы:

Research Fellowships — для акадэмічных даследаванняў.

Для каго: заяўнікі/-цы з мінімум 10 гадамі прафесійнага досведу.

Creative Fellowships — для творчых праектаў на аснове калекцый.

Creative Residencies — для праектаў, якія рэагуюць на прастору бібліятэкі і яе грамадскую функцыю.

Для каго: заяўнікі на сярэднім этапе кар’еры або з ужо прызнанымі кар'ернымі поспехамі.

Прапануецца:

  • 15 000 AUD (~9 000-9 500 EUR);
  • Працоўнае месца ў бібліятэцы;
  • Доступ да калекцый і даследчай падтрымкі;
  • Гнуткі фармат: ~3 месяцы працы (можна разбіць на часткі).

Дадаткова для UNESCO Cities of Literature — аплачаныя пералёты.