Прэмія COAL Prize 2026 на тэму “The Night” (Ноч)
Для каго: прафесійныя мастакі/-чкі з праектамі ў працэсе або на стадыі распрацоўкі ў любым медыуме (візуальнае мастацтва, перформанс, даследчыя практыкі, міждысцыплінарныя праекты і інш.).
Тэма 2026 — Ноч як:
- Экалагічная сетка жыцця і біяразнастайнасці
- Права на цемру і адпачынак
- Прастора ўяўлення, супраціву і апакрыфічных гісторый
- Альтэрнатыва 24/7-логіцы знясілення.
Прапануецца:
- Галоўная прэмія 12.000 EUR + рэзідэнцыя ў Domaine de Belval (Fondation François Sommer)
- Cпецыяльная прэмія журы 3000 EUR
- Mention Centre Wallonie-Bruxelles/Paris: 2000 EUR + выстава ў Парыжы
- Mention Ateliers Médicis: рэзідэнцыя ў Clichy-sous-Bois / Montfermeil.